Ups! This movie requires Flash Player 9

Halloween у «Спальным раёне» сталіцы

Halloween у «Спальным раёне» сталіцы. Інтэрактыўны мультфільм.

Квартал «Жудзікі» размясціўся недзе непадалёк ад цэнтру раёна. Цёплым восенькім вечарам у прывакзальных вежах-блізнятах неспакойна. Суседзі з трэцяга паверху зноў кагосьці затапілі, ніжэй усю ноч шыпіць тэлевізар. Госці з Усходу паляць у вакно. Пілікае сігналізацыя на мётлах. Дворнік абараняе лісце ад мінакоў. А начнік на куце спрабуе дажыць да світанку. «Жудзікі» — трэцяя серыя інтэрактыўнага мультфільма «Спальны раён» пра святочныя прыгоды людзей з прыкметамі штовечаровай урбанізацыі на тварах.