«Спальны раён сталіцы»

Сэрыя інтэрактыўных рэпартажаў

Дзень закаханых

Дзень закаханых у «Спальным раёне сталіцы». Дом №1

Чым займаюцца студэнты на здымных кватэрах? Чаму рык ільва з аднапакаёўкі штоноч будзіць усіх суседзяў? Хто хаваецца ў кустах? Навошта адстаўному міліцыянэру дома вялікі бінокль? Чаму ўчастковы баіцца хадзіць на работу нават са шчытом і ў шлёме спэцназа?

Новы год

Новы год у «Спальным раёне сталіцы». Дом №2

Да каго гэтым вечарам сьпяшаюцца пажарнікі. Дзе прыхаваны вялікі кітайскі фэервэрк. Хто выкідвае тэлевізары з трэцяга паверху. Чаму батанікі з вуглавой кватэры ізноў так радуюцца жыцьцю. Ці магчыма трапіць з рагаткі ў варону без спэцыяльнай падрыхтоўкі? Ці ёсьць сэнс хавацца ад дваровага сабакі ў сумёце. І дзе нарэшце лось?